Закрываўленае сонца


Новинки

Автор:
К. Акула
Жанр:
Проза
Год печати:
1992
Издатель:
-
ISBN:
-


"На захад сонца раньняя восень дыхала туманам балотнае нiзiны, па якой марудна зьбiрала свае воды верхняя Бярэзiна. Золкая масьлянка кудзеляй спавiвала шырокiя паплавы й расплывалася па лiтоўскiх начоўках. Ранiцай, калi пачынала прыграваць сонца, туман найперш асядаў у лiтоўскай лагчыне, суседнiм балоце, а найдаўжэй трымаўся ў гушчарах над ракою.
Марудна й лена адмiрала лета. Сьпелы верасень забаўляўся кволым павуцiньнем, снаваў сярэбраныя ўзоры на бабках ярыны, аздабляў сувоямi тонкае пражы чубы кустоў на ўзьлесьсi й аржышчы азiмiны. Буйнейшы вецер каламацiў павуцiнныя кросны, зрываў сярэбраныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх да сонца. Павуцiньнем забаўлялiся падлёткi. Начэплiвалi яго на палкi, уважна разглядалi малых чорных майстроў дзiўнае тонкае пражы. Зьзяла на сонцы тое павуцiньне чыстым доўгiм серабром.
Засланае малочнай смугой неба наганяла млосную ляноту, якую ў далiне лiтоўскай трывожыў адно перазвон малаткоў зь зялезам у кузьнi. На парыжэлай Гараватцы сонна варушыў лiстотай, покаў жалудамi й грэў сiвыя баразнаватыя плечы гiгант Архiп, а на могiльнiку ў каронах дзьвёх вялiкiх соснаў вяла зьвягалi гракi й вароны. На нiвах сярпы дагрызалi апошнiя хвасты ярыны, галёкалi на статак пастушкi, а ў гумнах панскiх наймiты, быццам мурашкi руплiвыя, увiхалiся ля пражорлiвых малатарняў. "


Количество оценок: 0
Прочитано 852 Еще нет отзывов Закрываўленае сонца скачать бесплатно книгу в fb2

Информация

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.